Зяленскі падпісаў закон, які забараняе ўвоз кніг з Беларусі

Украіна забараняе ўвоз кніг з Беларусі і Расіі / pexels.com
Украіна забараняе ўвоз кніг з Беларусі і Расіі / pexels.com

Украіна забараніла ўвоз выдавецкай прадукцыі з Беларусі. Адпаведны закон падпісаў Уладзімір Зяленскі.

У сваім ТГ-канале ён паведаміў: "Падпісаў закон "Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны аб увядзенні абмежаванняў на ўвоз і распаўсюд выдавецкай прадукцыі ў дачыненні да краіны-агрэсара, Рэспублікі Беларусь, часова акупаванай тэрыторыі Украіны". Лічу закон правільным".

Законапраект быў ухвалены Вярхоўнай Радай год таму, у чэрвені 2022 года. Па словах Зяленскага, тэкст закона даслалі інстытуцыям ЕС для ацэнкі, ці могуць яго палажэнні ўплываць на абавязанні ў галіне абароны правоў меншасцяў у кантэксце заяўкі Украіны на сяброўства ў Еўрасаюзе.

Згодна з законам, ва Украіну забараняецца ўвозу выдавецкай прадукцыі, якая выдадзеная або ўвозіцца з Расіі, Беларусі ды часова акупаванай часткі Украіны. Пры гэтым пад абмежаванні не трапляе прадукцыя, якая ўвозіцца фізічнымі асобамі ў колькасці не больш за 10 асобнікаў. Аднак яна не павінна быць уключаная ў рэестр выдавецкай прадукцыі антыўкраінскага зместу.

За апошнія тры гады ў Беларусі быў закрыты шэраг недзяржаўных выдавецтваў, а значная колькасць выдаўцоў апынулася ў эміграцыі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі