Зяленскі пракаментаваў начныя абстрэлы Адэсы і Мікалаева

Наступствы абстрэлу Адэсы / @dsns_telegram
Наступствы абстрэлу Адэсы / @dsns_telegram

У выніку начнога абстрэлу Адэсы і Мікалаева ёсць загінулыя і параненыя сярод мірных жыхароў. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. "Але няма ў дзяржавы-зла ракет, якія былі б мацнейшыя, чым наша воля захаваць жыццё, падтрымаць адно аднаго і атрымаць перамогу", — сказаў ён. Зяленскі падзякаваў вайскоўцам, ратавальнікам, дактарам, мясцовым уладам і валанцёрам, якія на месцах займаюцца ліквідацыяй наступстваў. Асобны дзякуй Зяленскі сказаў супрацоўнікам партоў, якія робяць усё, каб захаваць інфраструктуру.

Начныя бамбёжкі поўдня Украіны актывізаваліся пасля завяршэння збожжавай здзелкі. Расія адмовілася яе падаўжаць. Збожжа ў іншыя краіны пастаўлялася марскім шляхам, суды выходзілі з украінскіх партоў.

Вядома, што ў выніку сённяшняга начнога абстрэлу Адэсы загінуў адзін чалавек, яшчэ 8 пацярпелі, паведамляе Hromadske са спасылкай на спецыяльныя службы. Расіяне трапілі і ў цывільныя аб'екты, ніяк не звязаныя з партамі: разбурылі адміністрацыйны будынак у цэнтры Адэсы. Тут жа выбуховай хваляй пашкоджаныя некалькі дамоў. У цэнтры горада адбылося частковае разбурэнне 4-павярховага будынка. У Мікалаеве пацярпелі 19 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі