Зяленскі прыехаў на мяжу з Беларуссю
Уладзімір Зяленскі з вайскоўцамі
30 ліпеня Уладзімір Зяленскі прыехаў на мяжу з Беларуссю. Прэзідэнт Украіны інспектуе фартыфікацыйныя збудаванні на Валыні.
"Асноўная ўвага — абароне нашай дзяржаўнай мяжы ў абласцях, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю. Працягваем узмацняць украінскую мяжу", — напісаў Зяленскі ў Telegram.
Украінскі прэзідэнт не першы раз прыязджае інспектаваць фартыфікацыйныя працы на мяжы з РБ. Летась у красавіку ён таксама пабываў на Валыні, азнаёміўся з сістэмай двухузроўневых равоў на мяжы з Беларуссю.
У Кіеве ўважліва сочаць за сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, ацэньваюць пагрозу магчымага ўварвання з яе тэрыторыі (як адбылося ў лютым 2022-га).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.