Зяленскі зрабіў фота разам з ветэранам савецкага войска і сувязной УПА

Зяленскі зрабіў фота разам з ветэранам савецкага войска і сувязной УПА

Уладзімір Зяленскі зрабіў фота разам з ветэранам савецкага войска і сувязной УПА. Новаабраны ўкраінскі прэзідэнт адзначыў, што трэба ўшаноўваць усіх, хто змагаўся супраць нацызму і загінуў за Украіну ў гады Другой сусветнай вайны. Ва Украіне, як і ў многіх краінах Еўропы, 8 траўня адзначаўся Дзень памяці і прымірэння.

Ветэран вайны на фота — гэта Іван Залужны, якому 10 траўня споўніцца 101 год. Ваяваў у марской пяхоце. Залужны страціў адзінага ўнука падчас вайны на Данбасе, адзначае Зяленскі.

Сувязная УПА — Параскева Зелянчук-Пацяк. Яна стала дапамагаць паўстанцам у 13 гадоў, перадавала ім інфармацыю, прадукты.

Уладзімір Зяленскі піша на сваёй старонцы ў Facebook, што Украіне сёння патрэбны мір, "зарукай якога стане еднасць усіх украінцаў". "Для таго, каб у будучыні нас аб'ядноўвалі толькі перамогі", — такімі словамі новаабраны прэзідэнт Украіны скончыў свой каментар да здымка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі