Зяленскі звольніў усіх абласных ваенкамаў

Уладзімір Зяленскі / афіцыйны тэлеграм-канал прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі / афіцыйны тэлеграм-канал прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, якім звольніў усіх абласных ваенкамаў, піша "Суспільне".

"Увесці ў дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 11 жніўня 2023 года "Пра вынікі праверкі тэрытарыяльных цэнтраў камплектавання і сацыяльнай падтрымкі Узброеных сіл Украіны", — гаворыцца ва ўказе.

Тыдзень таму на пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Зяленскі заслухаў даклады па выніках праверкі ваенкаматаў. "Усяго ўжо 112 крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб "ваенкаматаў", 33 падазрэнні", — пракаментаваў вынікі праверкі ўкраінскі прэзідэнт.

Ён загадаў прызначаць кіраўнікамі ваенкаматаў ваяроў, якія страцілі здароўе ў баях:

"Кіраваць гэтай сістэмай мусяць людзі, якія дакладна ведаюць, што такое вайна і чаму цынізм і хабарніцтва падчас вайны — гэта дзяржаўная здрада. Затое ваяры, якія прайшлі фронт ці не могуць быць у акопах, бо страцілі здароўе, страцілі канечнасці, але захавалі сваю годнасць і не маюць цынізму, — менавіта ім можна даверыць гэтую сістэму камплектавання".

Займацца прызначэннем будзе галоўнакамандуючы Валерый Залужны. Перад прызначэннем новых кіраўнікоў ваенкаматаў іх праверыць СБУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі