Зяленскі звярнуўся “да рускіх па-руску” і заклікаў ухіляцца ад мабілізацыі

Уладзімір Зяленскі / фота з афіцыйнага тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага
Уладзімір Зяленскі / фота з афіцыйнага тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў мабілізаваных расіян здавацца ва ўкраінскае палон. Ён звярнуўся да іх на рускай мове неўзабаве пасля таго, як прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, што прадугледжвае крымінальную адказнасць за самаахвотную здачу ў палон.

“Не ўзяць позвы лепш, чым загінуць на чужой зямлі вайсковым злачынцам. Уцячы ад злачыннай мабілізацыі лепш, чым быць скалечаным і потам яшчэ адказваць перад судом за ўдзел у агрэсіўнай вайне. Здацца ва ўкраінскае палон лепш, чым загінуць пад ударамі нашай зброі”, — сказаў Зяленскі ў сваім вечаровым звароце..

Зяленскі ў тым жа відэароліку звярнуўся таксама і да жыхароў часова акупаваных тэрыторый Украіны. Ён заклікаў іх унікаць позваў, хавацца ад мабілізацыі і спрабаваць выехаць на вольную тэрыторыю Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі