З'явілася відэа пагоні даішнікаў за 72-гадовым кіроўцам пад Гомелем

З'явілася відэа пагоні даішнікаў за 72-гадовым кіроўцам пад Гомелем

З'явілася відэа пагоні даішнікаў за 72-гадовым кіроўцам пад Гомелем. Як паведамляе прэс-служба гомельскай міліцыі, здарэнне адбылося ўвечары 13 сакавіка. У Галееўцы даішнікі заўважылі, што кіроўца Volkswagen Passat, які ад'язджаў ад мясцовай крамы, не прышпілены рамянём бяспекі. Яны паспрабавалі спыніць аўтамабіль, але мужчына на ўсе іх патрабаванні і сігналы не рэагаваў. Пачалася пагоня.

Volkswagen Passat прарываўся ў вёску Калінаўка. У нейкі момант вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, і машына з'ехала на абочыну, дзе спынілася. Там мужчыну і затрымалі даішнікі. Ім аказаўся мясцовы жыхар, пенсіянер.
 
Ад медычнага асведчання мужчына адмовіўся (па версіі міліцыі, у яго былі відавочныя прыкметы алкагольнага ап'янення). На яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі