З'явілася відэа, як АМАП збівае заўзятараў брэсцкага "Дынама"
Здарэнне адбылося 31 жніўня ў Салігорску.
Паводле афіцыйнай версіі, у пачатку другога тайма матча футбольнага чэмпіянату краіны паміж "Шахцёрам" і брэсцкім "Дынама" (госці атрымалі перамогу з лікам 3:2) заўзятары з крыкамі ішлі па вуліцы і не рэагавалі на патрабаванні міліцыянераў. У выніку, АМАПаўцы ўжылі сілу і "спецсродкі". Былі затрыманыя 26 чалавек, складзеныя 52 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях па артыкулах "Дробнае хуліганства" і "Удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Да суда заўзятараў адпусцілі.
Як інфармуе БелаПАН, самі заўзятары кажуць, што затрыманне адбылося перад матчам і што яны ніякіх супрацьпраўных дзеянняў не здзяйснялі. АМАПаўцы паклалі іх на асфальт. На відэа відаць, што маладых людзей збівалі дубінкамі.
Здымак з архіва. Фота — bymedia.net