З’явілася відэа затрымання тэрарыстаў, якія рыхтавалі выбухі ў Маскве
З’явілася відэа затрымання тэрарыстаў, якія рыхтавалі выбухі ў Маскве. ФСБ сцвярджае, што чацвёра чалавек былі звязаныя з тэрарыстычнай “Ісламскай дзяржавай”, рыхтавалі серыю выбухаў на транспарце і ў гандлёвых цэнтрах. Толькі адзін з затрыманых з’яўляецца грамадзянінам Расіі, іншыя — ураджэнцы краін Цэнтральнай Азіі. Падчас ператрусу ў тэрарыстаў знайшлі выбуховае рэчыва трыпераксід ацэтона (яго называюць “маці Сатаны”), інфармуе “Медуза”.