З'явіліся фатаграфіі студыі Ціханоўскага пасля ператрусу

З'явіліся фатаграфіі студыі Ціханоўскага пасля ператрусу

Сілавікі з самай раніцы да 16-й гадзіны праводзілі ператрус у гомельскай студыі блогера Сяргея Ціханоўскага ў гатэлі "Кастрычніцкі". 

Як перадае Радыё "Свабода", пасля сябе яны пакінулі ўзламаныя дзверы студыі расчыненымі наросхрыст і не апячатанымі. Шмат якія рэчы параскіданыя.

"Прыйшлі два міліцыянты ў форме, з імі быў адзін у цывільным і яшчэ два невядомыя — можа, гэта былі панятыя. Таксама было некалькі супрацоўнікаў МНС — яны і ўзламалі дзверы, старыя, драўляныя. Што так доўга можна было тут рабіць, незразумела. Пасля ператрусу выносілі скрыні з нечым, тэчкі з дакументамі. Што забралі — невядома. Здаецца, са студыі знік кававы апарат", — распавялі журналістам супрацоўнікі гатэля.

Акрамя таго, ператрус сёння прайшоў на гомельскім лецішчы Ціханоўскіх і, верагодна, у кватэры.

Сам Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА МУС на вуліцы Валадарскага. Яго жонка Святлана вылучаецца кандыдаткай у прэзідэнты, а муж узначальвае ініцыятыўную групу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі