З'явіліся фотаздымкі комплексу С-300, які трапіў у ДТЗ пад Полацкам
У інтэрнэце З'явіліся фотаздымкі ракетнага комплексу С-300, які трапіў у ДТЗ пад Полацкам. Іх размясціў у сваім тэлеграм-канале карыстальнік belamova.
Блогер дадае, што фотаздымкі былі зробленыя пасля таго, як тэхніку выцягнулі.
Як распавядала Еўрарадыё, інцыдэнт здарыўся 8 жніўня пад Полацкам. Паводле інфармацыі Міністэрства абароны, комплекс С-300 з макетамі ракет на хуткасці 30 км/гадз. не ўпісаўся ў паварот. Тэхніка збіла дарожны знак і з'ехала ў кювет. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Комплекс С-300 / t.me/belamova