З’явіўся падручнік для школьнікаў без “прыніжэння беларускай літаратуры”

З’явіўся падручнік для школьнікаў без “прыніжэння беларускай літаратуры”

У Беларусі з’явіўся падручнік для школьнікаў, у якім “няма прыніжэння беларускай літаратуры”. Аўтарам кнігі стаў вядомы перакладчык і педагог Лявон Баршчэўскі. Сваю кнігу “Словы і вобразы”, якая выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа, аўтар называе “цудоўнай чытанкай” для ўсіх, хто цікавіцца скразным кантэкстам сусветнага літаратурнага працэсу, перадае Радыё Свабода.

Кніга “Словы і вобразы” займальна распавядае пра ўсе найгалоўныя этапы руху літаратуры ў гісторыі. І да кожнага аўтар падабраў найлепшыя ўзоры з беларускіх твораў, злучыўшы гэткім чынам няспынны творчы працэс у адзінае цэлае. Баршчэўскі разглядае айчынную літаратуру ў шырокім кантэксце, як інтэграваную ў сусветную літаратуру. Як выкладчык ён настойвае на тым, што нельга разглядаць розныя літаратуры ў розных прадметах — павінен быць адзін прадмет, тады школьнікі атрымаюць сістэмныя веды і зэканомяць час.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі