1 красавіка ў Беларусі даражэе праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з'явіліся адпаведныя рашэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Паводле дакументаў, інфармуе tut.by, ад 1 красавіка будуць павялічаныя тарыфы як на гарадскіх, так і на прыгарадных маршрутах.



Праўда, новы кошт праезду сталічныя ўлады пакуль не выдаюць. Паводле не пацверджанай пакуль інфармацыі, квіток на праезд падаражэе на 700 рублёў і будзе каштаваць 3700 рублёў за адну паездку.


 
У рэгіёнах квіток падаражэе на 500 рублёў. Такім чынам, адна паездка на аўтобусе, тралейбусе ці трамваі будзе каштаваць 3200 рублёў, а на экспрэсных маршрутах — 4200 рублёў.


 
Адпаведна, падаражэюць і праязныя. У абласных цэнтрах месячны білет на адзін від транспарту будзе каштаваць 144 тысячы рублёў, на два — 192 200 рублёў, а на тры — 229 200 рублёў.


 
У іншых буйных гарадах праязны на месяц будзе каштаваць крыху танней: на адзін від транспарту — 140 200 рублёў, на два — 188 200 рублёў. Новы кошт праязнога ў невялікіх населеных пунктах складзе 122 400 рублёў.


 
Таксама з 1 красавіка амаль на 18% даражэй будуць абыходзіцца паездкі на прыгарадным грамадскім транспарце. На столькі ж павялічыцца і плата за правоз багажу.



Фота — ctv.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі