1 жніўня і 1 лістапада павысяць мінімальныя і сацыяльныя пенсіі

У Беларусі 1 жніўня і 1 лістапада плануюць правесці пераразлік мінімальных і сацыяльных пенсій. Пра гэта заявіла сёння намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава на сумесным пасяджэнні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

“У сувязі са зменамі бюджэту пражытковага мінімуму ў бягучым годзе зроблены два пераразлікі мінімальных і сацыяльных пенсій. Аналагічныя павышэнні плануюцца 1 жніўня і 1 лістапада”, — адзначыла намеснік прэм’ера.

Паводле яе слоў, зыходзячы з фінансавых магчымасцяў, урадам будзе разгледжана пытанне і пра павышэнне працоўных пенсій. Штомесячныя расходы фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на гэтыя мэты складаюць больш за 7 трлн рублёў, паведамляе БЕЛТА.

Фота: ru24news.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі