10% хатніх гаспадарак могуць атрымаць дзярждапамогу па аплаце “камуналкі”
Дзяржаўную дапамогу ў аплаце жыллёва-камунальных паслугаў могуць атрымаць каля 10% хатніх гаспадарак Беларусі. Пра гэта заявіў міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў у эфіры праграмы “Трэба разабрацца” тэлеканала АНТ.
Па словах кіраўніка ведамства, гэтая дапамога будзе аказвацца як выяўляльным, так і заяўляльным прынцыпам. Атрымаць безнаяўныя жыллёвыя субсідыі змогуць тыя сем’і, дзе аплата “камуналкі” будзе перавышаць устаноўлены адсотак ад сукупнага даходу. Для горада гэта болей за 20% у сукупным даходзе, у сельскай мясцовасці — 15%.
Пры гэтым міністр падкрэсліў, што субсідыі будуць налічвацца толькі пры нарматыўным спажыванні паслугаў, а звышнарматыўнае спажыванне будзе аплачвацца “поўным рублём”, перадае БЕЛТА.
Жыллёвыя субсідыі былі ўведзеныя з 1 кастрычніка. Іх мэта — адрасная падтрымка неабароненых слаёў насельніцтва.