10 сакавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

10 сакавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

Па выніках таргоў, якія адбыліся 10 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся пасля ўчорашняга скачка — з 2,3518 да 2,3208 беларускага рубля. Курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,6750 да 2,6355 беларускага рубля. Падаражэла расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2208 беларускага (у панядзелак — 3, 1628).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,21%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі