10 студзеня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют
Па выніках таргоў, якія прайшлі 10 на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,1159 да 2,1193 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3526 да 2, 3532 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4603 беларускага (у чацвер — 3,4592).
Беларускі рубель у адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,07%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.