11 гадоў калоніі за прабітыя колы машын праўладнага аўтапрабегу

11 гадоў калоніі за прабітыя колы машын праўладнага аўтапрабегу

Суд Полацкага раёна вынес жорсткі прысуд жыхару Наваполацка Руслану Слуцкаму — 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "акце тэрарызму" і "замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін".

Слуцкаму 38 гадоў. Ён — рамеснік. "Актам тэрарызму" прызналі раскідванне ім у лістападзе 2020-га самаробных "яжоў" і металічных шыпоў перад праездам на Віцебшчыне машын праўладнага аўтапрабегу пад чырвона-зялёнымі сцягамі. Тады колы былі прабітыя ў чатырох легкавых аўтамабілях. Крымінальную справу спачатку распачалі па артыкуле "Хуліганства". Пацярпелымі суд прызнаў больш за 70 чалавек, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу.

Таксама Руслана Слуцкага прызналі вінаватым у спробе замыкання рэек на чыгунцы ў Полацкім раёне ў кастрычніку 2020 года.

Сваю віну Слуцкі прызнаў часткова.

11 гадоў калоніі за прабітыя колы машын праўладнага аўтапрабегу
Руслан Слуцкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі