11 лютага ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля

11 лютага ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля

Па выніках таргоў, якія прайшлі 11 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША зноў вырас — з 2,1847 да 2,1924 беларускага рубля. Курс еўра панізіўся — з 2,3920 да 2,3918 беларускага рубля. Расійская валюта падаражэла: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4286 беларускага (у панядзелак — 3,4246).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,18%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі