11 сакавіка ў Беларусі ўначы будзе да -18, удзень — да +4
У пятніцу, 11 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, паўночны, слабы да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць 7-13 ніжэй за нуль, месцамі будзе да 18 градусаў марозу. Удзень чакаецца -2...+4.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.