Сіноптыкі: 12 чэрвеня прагназуюцца дажджы, будзе да 27 цяпла
У чацвер у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.
Ноччу ападкаў не прагназуецца, днём па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, перадае БЕЛТА. Вецер удзень чакаецца паўночна-заходні 5-10 метраў у секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе +8...+14 градусаў. Удзень прагназуецца ад 20 градусаў цяпла па поўначы да +27 па поўдні краіны.
Сіноптыкі: З пятніцы ў Беларусі пачнецца пахаладанне
Фота — map.by