У аўторак па ўсходзе Беларусі будзе вецер парывамі 15-18 метраў за секунду
У аўторак, 12 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы — пераважна без ападкаў, а зранку і ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуеца паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень парывісты. Па ўсходзе краіны месцамі яго парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -3 да +2, а ўдзень чакаецца 6-12 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.