12 лістапада ў Беларусь прыедзе міністр замежных спраў Літвы
Раніцай 12 лістапада ў Беларусь прыедзе міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Запланаваная яго сустрэча з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Уладзімірам Макеем, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Нагадаем, Лінас Лінкявічус наведваў нашу краіну ў ліпені мінулага года. Падчас сустрэчы з Уладзімірам Макеем гаворка ішла не толькі пра беларуска-літоўскае супрацоўніцтва, але і пра ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрасаюза. Сустракаўся літоўскі міністр і з тагачасным беларускім прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам.
На здымку: Падчас візіту Лінаса Лінкявічуса ў Мінск у ліпені 2014-га. Фота: mfa.gov.by