12 снежня ў Беларусі пачнецца першы завочны суд над палітэмігрантамі
Суд у Беларусі / Еўрарадыё
12 снежня пачнецца першы завочны суд над палітычнымі эмігрантамі. Працэс пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе.
Абвінавачанымі на гэтым судзе будуць адміністратары тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі", які ўлады прызналі "экстрэмісцкім". Гэта Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііл Багдановіч, Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская. Іх вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці, незаконных дзеяннях адносна інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных звестак.
У "Чорнай кнізе Беларусі" публікавалася ў адкрытым доступе інфармацыя аб прыватным жыцці і персанальныя звесткі сілавікоў, суддзяў і прапагандыстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.