13 сакавіка ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра
13 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША паменшаў — з 2,3474 да 2,3402 беларускага рубля. Курс еўра таксама знізіўся — з 2,6471 да 2,6148 беларускага рубля. Падаражэла толькі расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1958 беларускага (у чацвер — 3,1656).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,14%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.