15 расіян з COVID-19 прыехалі на Беларускую АЭС з Ніжняга Тагіла

15 расіян з COVID-19 прыехалі на Беларускую АЭС з Ніжняга Тагіла

15 расіян з COVID-19 прыехалі на будаўніцтва Беларускай АЭС з Ніжняга Тагіла. Пра гэта ў інтэрв'ю TUT.by распавёў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. Пра гэтае здарэнне 8 красавіка паведаміла "Гродзенская праўда" са спасылкай на галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. Пазней інфармацыю пацвердзіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Паводле яго слоў, адразу па прыедзе працоўная "брыгада" трапіла на каранцін і здала тэсты. Яны далі станоўчы вынік.

Макей звяртае ўвагу на тое, што па афіцыйных расійскіх даных, выпадкаў заражэння каранавірусам у  Ніжнім Тагіле не было. Пра першы было паведамлена толькі ўдзень 10 красавіка.

"Мы ўсіх вылечым, усім дапаможам, справімся з усім", — паабяцаў міністр.

У Беларусі на раніцу 10 красавіка зарэгістраваны 1981 выпадак каранавіруса (у бальніцах знаходзяцца 1793 чалавекі), памерлі 19 чалавек.

 

15 расіян з COVID-19 прыехалі на Беларускую АЭС з Ніжняга Тагіла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі