15 сакавіка ў Беларусі прагназуюць начныя замаразкі

15 сакавіка ў Беларусі прагназуюць начныя замаразкі

У аўторак, 15 сакавіка, у нашай краіне чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуеецца слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы.

Уначы тэрмометры пакажуць 2-8 градусаў марозу. А ўдзень прагназуецца ад +2 па паўночным усходзе да +13 па паўднёвым захадзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі