15 жніўня ў Мінску развітваюцца з Аляксандрам Тарайкоўскім — СТРЫМ

15 жніўня ў Мінску развітваюцца з Аляксандрам Тарайкоўскім — СТРЫМ

15 жніўня ў Мінску развітваюцца з Аляксандрам Тарайкоўскім, які загінуў падчас пратэстаў увечары 10 жніўня. Сваякі хлопца просяць не прыходзіць у рытуальную залу — пакінуць гэты асабісты момант ім. Развітанне з Тарайкоўскім намечанае на 12-ю гадзіну на Пушкінскай плошчы — там, дзе ён сустрэў смерць.

Абставіны гібелі Аляксандра Тарайкоўскага дагэтуль не высветленыя. МУС сцвярджае, што ў яго ў руках выбухнуў невядомы прадмет, які ён збіраўся кінуць у міліцыянтаў. Прычынай смерці па дакументах з'яўляецца адкрытая рана грудной клеткі. А незалежная каманда расследвальнікаў Conflict Intelligence Team прыйшла да высновы, што да смерці Тарайкоўскага могуць мець дачыненне спецпадраздзяленні беларускіх сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі