1515 зняволеным у Беларусі адмовілі ў прымяненні закона аб амністыі

Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі на 2 ліпеня разгледзеў пытанне аб прымяненні амністыі да 2975 чалавек, якія знаходзяцца ў зняволенні. 758 з іх былі вызваленыя (з іх — 25 непаўнагадовых), 702 асуджаным скарацілі тэрмін пакарання на адзін год. 1515 зняволеным адмовілі ў прымяненні закона аб амністыі ў сувязі з наяўнасцю пазову ці злосным парушэннем парадку адбыцця пакарання, інфармуе прэс-служба МУС.

Дарэчы, у выніку выканання закона аб амністыі асуджанымі кампенсаваныя страты на суму амаль 863 млн 200 тысяч рублёў.

Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў" у траўні. Як чакаецца, з турмаў выйдзе 2,2 тысячы чалавек, а ўсяго амністуюць каля 8,6 тысячы.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі