+16 і моцны вецер — надвор'е на сераду

Восень у Нясвіжы

Восень у Нясвіжы / Еўрарадыё

У сераду 23 кастрычніка ў Беларусі чакаецца моцны вецер і да +16-ці. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць, збольшага без ападкаў. Парывы ветру па краіне будуць дасягаць 14 м/с. На поўначы Беларусі — увогуле да 15-20 м/с. Тэмпература паветра складзе 10-16 цяпла. 

Нагадаем, што ў такія дні варта не ставіць аўтамабілі і самім не хадзіць пад дрэвамі. Трэба прыбраць з двароў і балконаў рэчы, якія можа знесці вецер і тым самым нарабіць шкоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі