16 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
16 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,3402 да 2,3636 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,6148 да 2,6391 беларускага рубля. Курс расійскай валюты пайшоў наніз: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1694 беларускага (у рятніцу — 3,1958).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,07%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.