16 снежня ў Беларусі вырас толькі курс долара

16 снежня ў Беларусі вырас толькі курс долара

16 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас — з 2,1008 да 2,1051 беларускага рубля. Курс еўра панізіўся — з 2,3470 да 2,3467 беларускага рубля. Расійская валюта таксама патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3548 беларускага рубля (у пятніцу — 3,3592).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют не змяніўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі