16 верасня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра
У пятніцу, 16 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9574 да 1,9524 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1972 да 2,1943. Што да курса расійскай валюты, то ён вырас: 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,0051 беларускага (у чацвер — 3,0015).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у чацвер, 15 верасня, курс долара ЗША вырас — з 1,9560 да 1,9574 беларускага рубля, вырас і курс еўра — з 2,1957 да 2,1972.