17-гадовы хлопец пасля размовы з дзяўчынай паспрабаваў спаліць сябе

17-летний парень после разговора с девушкой попытался сжечь себя

У Лунінецкім раёне 17-гадовы хлопец пасля размовы з дзяўчынай паспрабаваў спаліць сябе. Днём 23 красавіка ён прыйшоў у закінуты аднапавярховік у аграгарадку Палескім і патэлефанаваў ёй па мабільным тэлефоне. А ў нейкі момант абліў сябе вадкасцю, склад якой пакуль не вызначаны, і падпаліў.

Вопратку на хлопцы патушылі відавочцы, якія пражываюць насупраць. Яны ж выклікалі медыкаў, а медыкі, у сваю чаргу, ратавальнікаў. Тыя знайшлі на падлозе рэшткі абгарэлага адзення і канстатавалі, што будынак не быў пашкоджаны.

Хлопец шпіталізаваны з тэрмічнымі апёкамі. Цяпер ён ляжыць у рэанімацыі ў цяжкім стане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі