Брэстаўчаніна будуць судзіць за перфоманс каля аблвыканкама

Як распавядала Еўрарадыё, 15 снежня грамадскі актывіст зрабіў зварот на прыступках Брэсцкага аблвыканкаму. Там ён пакаяўся за грахі беларускіх уладаў перад сваім народам. Малады чалавек быў апрануты ў строй біблейскага прарока з чырвонай фарбай на звязаных руках, якая сімвалізавала кроў беларусаў.



Праз 10 хвілін пасля акцыі Чаркашына затрымала міліцыя, і яго адвезлі ў Ленінскі РУУС. Адтуль актывіста забралі санітары. Ноч ён правёў  ў псіхіятрычным стацыянары.



Як паведаміў Еўрарадыё брэсцкі актывіст БХД Зміцер Шурхай, 16 снежня з вар'ятні Алеся Чаркашына вярнулі ў міліцэйскі пастарунак.



Шурхай: "Перавезлі ў Ленінскі РУУС, дзе склалі пратакол за несанкцыяванае мерапрыемства і на ноч пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання. Арыентыровачна а 9-й адбудзецца суд, як мне паведамілі ў дзяжурнай частцы".



Вынікі псіхіятрычнага агляду, які праходзіў грамадскі актывіст, пакуль не вядомыя. Сувязь з ім адсутнічае з вечара 15 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі