18 гадоў калоніі Ціханоўскаму. Адвакаты — пра тое, што будзе далей

Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё
Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё

14 снежня Гомельскі суд прысудзіў блогера Сяргея Ціханоўскага да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і пастанавіў спагнаць з яго, а таксама з іншых пяці абвінавачваных па справе шкоду ў памеры каля аднаго мільёна долараў. "Палітычна матываваны прысуд" асудзілі ў ЗША і ЕС.

Пра працэс, рэакцыю на рашэнне суда самога Ціханоўскага і пра тое, што будзе далей, расказваюць Еўрарадыё яго экс-адвакатка Наталля Мацкевіч, якая была адхіленая ад абароны ў судзе з 13 кастрычніка, а потым выключаная з калегіі адвакатаў і пазбаўленая ліцэнзіі, і адвакат Віктар Мацкевіч, які працягвае абарону блогера.

18 лет колонии Тихановскому. Адвокаты — о том, что будет дальше

Віктар: Прысуд для Сяргея быў чаканы, не стаў сюрпрызам. Таму, як відаць нават з паказаных кадраў, Сяргей быў сапраўды спакойны і цвёрды ў часе яго абвяшчэння. Нядаўна, ужо пасля прысуду, я прыязджаў да яго ў СІЗА, з ім усё ў парадку. 

 

Еўрарадыё: Якімі былі вашы апошнія размовы з Сяргеем да абвяшчэння прысуду? Што яго хвалявала? Якія рабілі прагнозы? Магчыма, Сяргей разважаў пра будучыню?..

18 лет колонии Тихановскому. Адвокаты — о том, что будет дальше

Наталля: Да майго адхілення ад абароны мы не раз абмяркоўвалі магчымы тэрмін, зыходзячы з абвінавачанняў і правілаў прызначэння пакаранняў. Разумелі, што тэрмін будзе блізкі да максімальнага. Але мы кажам, што ўсякі тэрмін тут непрымальны. Па міжнародных прававых стандартах наогул нельга пазбаўляць волі за словы, тым больш пры поўнай адсутнасці злачынства. Прагнозы на будучыню складана будаваць, але мы спадзяёмся, што ў кожным разе Сяргею 18 гадоў пазбаўлення волі не наканаваныя. І ён верыць, што ўсе гэтыя ахвяры не дарэмныя.

 

Еўрарадыё: У сеціве размешчана песня Сяргея Ціханоўскага "Этот путь", у якой апавядаецца пра трагічныя падзеі, што адбыліся ў Беларусі да і пасля прэзідэнцкіх выбараў. "Гэтая песня — замест яго апошняга слова ў судзе", — пішуць пра яе калегі блогера. Пра што гаварыў Ціханоўскі ў зале судовага пасяджэння?

Віктар: Песня — гэта тое, што могуць пачуць людзі. У судзе песень не было, але ён не маўчаў. Апошняе слова ў судзе па законе часам не абмежаванае, і Сяргей гаварыў яго на працягу працоўнага дня. Увесь яго выступ быў накіраваны на абгрунтаванне пазіцыі.
 

Еўрарадыё: Пасля прысуду на "Спадарожніку" з'явілася інфармацыя, быццам Святлана Ціханоўская "не кантактуе з абаронай і не цікавілася далейшымі перспектывамі працэсу". А як на самай справе? Ці ёсць у вас сувязь са сваякамі Сяргея?

Віктар: "Спадарожнік" занадта вольна інтэрпрэтаваў мае словы пра тое, што мы са Святланай не размаўлялі пра прысуд. Я настойліва прасіў журналістку выправіць публікацыю.

І сапраўды, які сэнс нам са Святланай абмяркоўваць гэты прысуд? Яна выказала сваё стаўленне да яго публічна, я заявіў пра намер яго абскардзіць.

Далейшыя крокі абароны відавочныя: мы павінны прайсці апеляцыйнае абскарджанне, што цяпер і робіцца, а потым ёсць падставы і планы падаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека. Гэты прысуд трэба аспрэчваць, пакуль ён не будзе скасаваны.

А тое, якім чынам мы са Святланай камунікуем пра Сяргея, пачуцці і перажыванні, я лічу, не для СМІ. Што да побыту, перадач, з мамай майго падабароннага я таксама на сувязі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі