18 сакавіка ў Беларусі значна выраслі курсы долара і еўра

18 сакавіка ў Беларусі значна выраслі курсы долара і еўра

Па выніках таргоў, якія адбыліся 18 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас больш чым на 7 капеек — з 2,3673 да 2,4413 беларускага рубля. Ён абнавіў гістарычны рэкорд. Курс еўра павялічыўся на 5 капеек — з 2,6335 да 2,6840 беларускага рубля. Пайшоў наніз курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1575 беларускага (у аўторак — 3,1913).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,78%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі