19-гадовага мінчука асудзілі на 4 гады калоніі за жнівеньскія пратэсты

19-гадовага мінчука асудзілі на 4 гады калоніі за жнівеньскія пратэсты

19-гадовага мінчука Ігара Гантавога асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за жнівеньскія пратэсты. Крымінальную справу разглядаў суд Кастрычніцкага раёна (суддзя — Вольга Няборская, дзяржабвінавачанне падтрымлівала Ульяна Рудніцкая). Хлопца прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: "падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках" і "удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", паведамляе spring96.org.

Да вынясення прысуду Гантавы заставаўся на волі — за яго паручыліся сваякі. 20 ліпеня ў зале суда яго ўзялі пад варту.

Па версіі абвінавачвання, Ігар Гантавы ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Мінску 9-11 жніўня 2020 года, рухаўся па праезнай частцы ў першых шэрагах пратэстоўцаў, выкрыкваў лозунгі і гучна пляскаў у ладкі. Ён сваю віну прызнаў часткова.

"Я проста сачыў за тым, што адбываецца, — гаварыў у апошнім слове хлопец пра падзеі ў жніўні 2020-га. — Я не падыходзіў, нічога не разбураў, не граміў, нікога не біў, маёмасць нічыю не ламаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі