19 лютага ў Беларусі зафіксавалі некалькі тэмпературных рэкордаў
Новыя тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Беларусі 19 лютага. Пры гэтым былі пабітыя рэкорды, якія трымаліся ажно з 1950 года.
У Брэсце 19 лютага было зафіксавана +12,5 градуса (у 1950-м было +9,6), у Пінску было +11,5 (у 1950-м было +7,9).
Таксама надвор'е абнавіла некалькі тэмпературных рэкордаў 1998 года. У Гродне сіноптыкі зафіксавалі +8,9 (ранейшы рэкорд +7,1), у Баранавічах было +8,9 (+6,9), у Бабруйску — 7,1 цяпла (+6,2).