2 чэрвеня ў Беларусі будзе да +28, пераважна без ападкаў
Пераменная воблачнасць прагназуецца ў Беларусі 2 чэрвеня. Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ападкі не чакаюцца, толькі ўдзень месцамі па паўночных і заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы прагназуецца ад 7 да 13 градусаў цяпла, удзень будзе +22...+28.