2 чэрвеня зноў чакаюцца дажджы і навальніцы

2 чэрвеня зноў чакаюцца дажджы і навальніцы

У чацвер, 2 чэрвеня, уначы ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, удзень будзе пахмурна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў. Уначы ён будзе слабы, удзень умераны, месцамі парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 цяпла. Удзень чакаеца ад +17 па паўночным захадзе да +28 па паўднёвым усходзе краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі