Сёння Лукашэнка правядзе рэспубліканскую селектарную нараду
2 жніўня Аляксандр Лукашэнка будзе гаварыць пра “бітву за ўраджай”. На гэты дзень прызначанае правядзенне рэспубліканскай селектарнай нарады па пытаннях уборкі ўраджаю ў бягучым годзе. Як адзначае БЕЛТА, асаблівасць 2017 года — няўстойлівае надвор’е, якое ўплывае на працу сельскай гаспадаркі. З-за гэтага кантроль за правядзеннем палявых работ адбываецца на найвышэйшым узроўні — ад іх якасці і эфектыўнасці залежыць эканамічная і харчовая бяспека нашай дзяржавы.
На нарадзе, у якой возьмуць удзел прадстаўнікі ўраду, кіраўнікі абласцей (яны будуць знаходзіцца на прамой сувязі), гаворка пойдзе пра рэсурснае і тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых арганізацый, пра забеспячэнне максімальнай захаванасці ўраджаю.