20 чэрвеня ў Беларусі па паўднёвым усходзе будзе да +32
У чацвер, 20 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы ў асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а зранку і ўдзень пераважна па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра будзе 13-19 вышэй за нуль, месцамі 10-12 цяпла. Удзень прагназуецца 24-30 са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе — месцамі да +32.