20-гадовы віцеблянін спрабаваў збегчы праз мяжу ў ЕС да лепшай долі

20-гадовы віцеблянін спрабаваў збегчы праз мяжу ў ЕС да лепшай долі

20-гадовы віцеблялін спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу Беларусі з Еўрасаюзам. Як перадае прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, парушальніка злавілі ўвечары 20 жніўня каля вёскі Брузгі ў Гродзенскім раёне. Пра староннюю асобу на рэжымнай тэрыторыі памежнікам паведамілі мясцовыя жыхары.

Хлопец не хаваў сваіх намераў збегчы ў ЕС, куды ён хацеў патрапіць у пошуках лепшай долі. Парушальніка затрымалі і завялі на яго адміністратыўную справу за незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне памежнага рэжыму.

На наступны дзень яшчэ адзін нелегал выявіўся на мяжы з Украінай —  грамадзянін гэтай дзяржавы пайшоў збіраць дзікаросы каля населенага пункта Дроздынь Ровенскай вобласці і зайшоў на беларускую тэрыторыю. Ён меў магчымасць легальна атрымаць пропуск на тэрыторыю Палесскага лясгаса як жыхар украінскага памежжа, аднак не стаў гэтага рабіць. Цяпер украінцу пагражае дэпартацыя з забаронай наведваць Беларусь цягам 3 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі