20 красавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
20 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,4450 да 2,4506 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,6489 да 2,6593 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2820 беларускага (у пятніцу — 3,3049).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,21%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.