20 студзеня курс беларускага рубля вырас адносна ўсіх асноўных валют

20 студзеня курс беларускага рубля вырас адносна ўсіх асноўных валют

20 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША паменшаў — з 2,1228 да 2,1205 беларускага рубля. Курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,3634 да 2,3518 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама панізіўся: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4489 беларускага (у пятніцу — 3,4527).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,18%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі