207 галалёдных і холадавых траўмаў зарэгістравана ў Беларусі за суткі

207 галалёдных і холадавых траўмаў зарэгістравана ў Беларусі за суткі

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 207 галалёдных і холадавых траўмаў, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. 37 чалавек былі шпіталізаваныя.

Агулам жа ад пачатку года ад такіх траўмаў у краіне пацярпелі 2442 чалавекі. Прычым 276 з іх давялося шпіталізаваць.

У Брэсцкай вобласці за апошнія суткі звярнуліся па дапамогу да дактароў 38 чалавек: холадавыя траўмы ў 5, галалёдныя ў 33. Траіх шпіталізавалі.

У Віцебскай вобласці за суткі 23 звароты да дактароў — 5 з холадавымі траўмамі, 18 з галалёднымі, шпіталізаваныя 6.

На Гомельшчыне 27 зваротаў да дактароў за суткі — усе з гагалёднымі траўмамі. Шпіталізаваць не давялося нікога. 

47 зваротаў да дактароў за суткі зафіксавана на Гродзеншчыне — 5 з холадавымі траўмамі, 42 з галалёднымі. Шпіталізавалі 9 чалавек.

У Магілёўскай вобласці за суткі было 30 зваротаў да дактароў — 5 з холадавымі траўмамі, 25 з галалёднымі, шпіталізаваныя 6 чалавек. 

16 чалавек звярнуліся да лекараў у Мінскай вобласці — 5 з холадавымі траўмамі, 11 з галалёднымі, 5 чалавек шпіталізавалі. 

У Мінску за мінулыя суткі да дактароў звярнуліся 26 чалавек — 13 з холадавымі траўмамі і столькі ж з галалёднымі, 8 чалавек шпіталізаваныя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі