21 красавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
21 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,4506 да 2,4824 беларускага рубля. Вырас і курс еўра — з 2,6593 да 2,6924 беларускага рубля. Курс расійскай валюты працягвае зніжацца: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2459 беларускага (у аўторак — 3,2820).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,07%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.