21 траўня ў Беларусі магчымыя збоі ў працы банкаўскіх картак
У суботу, 21 траўня, у Беларусі магчымыя збоі ў працы банкаўскіх картак. "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" інфармуе, што ад 2-й гадзіны ночы да 7.00 раніцы будзе праводзіць тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі апаратна-праграмнага комплексу прадпрыемства. Падобныя работы праводзіліся 30 красавіка.
Магчымыя перапынкі ў абслугоўванні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі "Банскаўскага працэсінгавага цэнтра". Гэта такія банкі, як Аграпрамбанк, БПС-Ашчадбанк, Беларусбанк, Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыёрбанк. Таксама магчымыя збоі ў сетцы арганізацый гандлю (сервісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, якія падключаныя да апаратна-праграмнага комплексу БПЦ.