22 студзеня беларускі рубель зноў умацаваўся

22 студзеня беларускі рубель зноў умацаваўся

Па выніках таргоў, якія адбыліся 22 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,1195 да 2,1156 беларускага рубля. Зменшыўся і курс еўра — з 2,3509 да 2,3450 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама ідзе наніз: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4188 беларускага (у аўторак — 3,4258).

Курс беларускага рубля расце трэці дзень запар. Сёння ён умацаваўся ў адносінах да кошыка валют на 0,22%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі